За 8 дзён, якія прайшлі пасля катастрафічнага землятрусу на Гаіці, ратавальнікам удалося дастаць жывымі з‑пад завалаў больш за 120 чалавек. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ААН.
Выратавальныя работы працягваюцца, хоць шанцаў знайсці тых, хто выжыў становіцца ўсё менш.
Пацверджана гібель каля 75 тысяч чалавек.
Напярэдадні ў сталіцы Гаіці Порт‑о‑Прэнсе былі размешчаныя амерыканскія ваенныя, якія будуць падтрымліваць парадак і займацца дастаўкай гуманітарнай дапамогі жыхарам краіны.
Рада Бяспекі ААН прыняла рашэнне накіраваць на Гаіці дадаткова 3500 міратворцаў.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары