Эканоміка11

Ці будзе трэцяе павышэнне пенсій у гэтым годзе?

На 2023 год беларусам абяцалі тройчы павысіць працоўныя пенсіі. Пра гэта заяўляў Аляксандр Лукашэнка. Працоўныя пенсіі ў гэтым годзе паднялі ўжо двойчы — у траўні і верасні. Чытач «Люстэрка» як фізічная асоба спытаў у Мінпрацы, ці будзе сёлета трэцяе павышэнне.

 — Не, не будзе [павышэння працоўных пенсій]. У снежні памер пенсій будзе ў тым жа самым памеры, што і ў лістападзе, — паведамілі ў Мінпрацы.

У канцы снежня мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў 2023-м працоўныя пенсіі збіраюцца павысіць тройчы, як і ў 2022-м. На нарадзе па пытаннях зарплаты і грашовага забеспячэння бюджэтнікаў Лукашэнка гаварыў аб тым, што неабходна зыходзіць з магчымасцяў эканомікі, але асабліва згадаў аб пенсіянерах. «Пенсіянераў падтрымалі. У наступным годзе разы тры мы таксама іх падтрымаем», — сказаў ён у снежні 2022 года.

У гэтым годзе працоўныя пенсіі павышалі з 1 траўня і 1 верасня.

У 2024 годзе ў сярэднім пенсіі па ўзросце плануюць павысіць на 15%, паведаміла раней кіраўнік Мінпрацы і сацабароны Ірына Касцевіч.

Каментары1

  • Вольга
    30.11.2023
    "Я веру ў чэснасць прэзідзента - 
    І ў непадкупнасць паставых,
    У заботу банка пра кліента,
    У русалак веру, у дамавых".

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць