Улада1717

Мемарыял памяці герояў і ахвяраў Першай сусветнай будзе створаны ў Смаргоні

Мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны будзе створаны ў 2010 году ў Смаргоні, паведамілі ў Смаргонскім райвыканкаме.

Асноўная частка комплексу размесціцца ў парку Перамогі раённага цэнтра. Вакол цэнтральнай кампазіцыйнай часткі — шматметровага бронзавага «Крылатага генія салдацкай славы» — будзе разбіта алея. Дапоўняць кампазіцыю дзве бронзавыя скульптуры салдата і ўцекача. А ў канцы алеі будзе знаходзіцца камень з тэкстам звароту да нашчадкаў.

На вуліцах горада ўсталююць дзевяць памятных знакаў, на якіх будзе тэкст з рэльефамі, якія адлюстроўваюць падзеі, што адбываліся менавіта на гэтым участку фронта.

Яшчэ адна частка мемарыяла размесціцца ля заходніх межаў Смаргоні, ля аўтамагістралі Мінск — Вільня, дзе захаваліся 12 нямецкіх бетонных дотаў.

Лагічным завяршэннем мемарыяла стане скульптура «Праклён вайне». Бронзавага салдата, які ўваткнуў багнет у зямлю і які ўзняў рукі да неба, усталююць на ўскраіне Смаргоні, у кірунку вёскі Солы. Месца абрана не выпадкова, бо менавіта ў Солах было падпісана перамір’е ў Першай сусветнай вайне.

Фінансаванне маштабнага праекта ажыццяўляецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. На гэтыя мэты вылучана Br1,8 млрд.

Творчая група скульптараў ужо вырабіла галоўныя скульптурныя постаці (у гліне, у натуральную велічыню). Гэта праца ўхвалена Рэспубліканскай мастацка‑экспертнай радай па манументальным і манументальна‑прыкладным мастацтве. Да канца года скульптуры неабходна адліць у бронзе. А адмыслоўцы інстытута «Гродногражданпроект» пачалі распрацоўваць праектна‑каштарысную дакументацыю для ўзвядзення мемарыяльнага комплексу.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць