На аўтара «Масяні» завялі крымінальную справу за ролік з заклікам да расійскіх салдат здавацца ў палон
Алегу Куваеву пагражае да шасці гадоў зняволення. Аднак ён жыве ў Ізраілі.

Супраць аўтара мультфільма «Масяня» Алега Куваева заведзена крымінальная справа за ролік, у якім ён заклікаў расійскіх салдат здавацца ў палон. Ролік заклікае салдат арміі Расіі здавацца ў палон з дапамогай сайта, створанага пры падтрымцы УСУ. Крымінальная справа заведзена паводле артыкула «Публічныя заклікі да ажыццяўлення дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі дзяржавы», піша сайт aif.ru.
Сам аўтар, паводле інфармацыі ў яго сацыяльных сетках, цяпер знаходзіцца ў Ізраілі.
Раней Раскамнагляд абмежаваў доступ да сайта, на якім апублікаваныя ўсе 160 серый мультфільма пра Масяню. Доступ абмежаваны на патрабаванне Генпракуратуры РФ праз тое, што ў роліках утрымліваліся «заклікі да масавых беспарадкаў, экстрэмізму, удзелу ў незаконных масавых акцыях».
Каментары