У Гомелі асудзілі танцорку і прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну
У Гомельскім абласным судзе 18 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты і ў незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных звестак. Абвінавачанне ў незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці было знята, піша «Вясна».

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, суддзёй выступаў Анатоль Сотнікаў.
Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка і маці дваіх дзяцей. Жанчына была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля.
На тэлеканале АНТ паказвалі відэа з Вікторыяй. У сюжэце яе абвінавачваюць у нібыта нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве даных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.
Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Дзмітрый Гаўрылін, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.
Дзмітрый — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта «Бан-Жвірба». Муж і жонка таксама вядомыя танцоры.
Суд прызначыў Вікторыі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады і тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары