Колькасць загінулых пры пажары ў клубе «Кульгавы конь» павялічылася да 117.
Як паведамілі ў Галоўным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі па Пермскім краі, у бальніцах Пермі памерлі яшчэ чатыры чалавекі.
«Сёння ў медсанчастцы № 21 і № 1 у Пермі памерлі мужчына, 1959 г.н і тры дзяўчыны, 1983 і 1982 г.н.», ‑‑ сказаў начальнік прэс‑службы краёвага ўпраўлення МНС Валеры Цівуноў.
Пажар у начным клубе «Кульгавы конь» (Перм) здарыўся ў выніку феерверку і загарання драўляна-саламяных перакрыццяў у пятніцу вечарам. У клубе знаходзіліся больш за 300 чалавек. 112 чалавек памерлі на месцы ў выніку цісканіны і атручвання чадным газам, больш за сотню трапілі ў бальніцы.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары