На таргах на біржы ў Мінску 21 ліпеня даляр патаннеў на 0,94 капейкі да 3,0188 беларускага рубля. Учора даляр патаннеў на палову капейкі.

Фота: «Наша Ніва»
Расійскі рубель сёння вырас на 0,66 капейкі да 3,3930 за 100 адзінак.
Кітайскі юань патаннеў на 1,36 капейкі да 4,1996 за 10 адзінак.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Каментары