У Польшчы легкавік урэзаўся ў чаргу аўто, якія стаялі на ўезд у Беларусь
Фатаграфію з месца аварыі, якая адбылася 11 ліпеня ў чарзе да пункта пропуску «Тарэспаль», апублікаваў «Віртуальны Брэст».

Польскі аўтамабіль, паводле выдання, на хуткасці заехаў у чаргу, у ДТЗ пацярпела некалькі транспартных сродкаў.
Бачны на здымку легкавік з разбітай задняй часткай зарэгістраваны ў Брэсцкай вобласці.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары