Свет11

На ўкраінскім Закарпацці затрымалі дваіх беларусаў

Упраўленне Службы бяспекі Украіны ў Закарпацкай вобласці выкрыла «мужа і жонку, беларускіх інтэрнэт-агітатараў, якія хацелі дэстабілізаваць сітуацыю ў Закарпацці» пры дапамозе распаўсюджвання інфармацыі, накіраванай на дыскрэдытацыю сіл абароны і распальванне антысеміцкіх настрояў у рэгіёне.

«Абое — муж і жонка — грамадзяне Беларусі. У 2013 годзе яны ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі і такім чынам атрымалі дазвол на жыхарства ва Украіне», — паведамілі ва ўпраўленні СБУ ў Закарпацкай вобласці.

Паводле СБУ, грамадзяне Беларусі стварылі некалькі прапагандысцкіх старонак у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўвалі «для дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады, сіл абароны і распальвання антысеміцкіх настрояў».

«Сваімі дзеяннямі сужэнцы намагаліся дэстабілізаваць унутрана-палітычную сітуацыю на Закарпацці», — адзначаецца ў паведамленьні.

Па месцы пражывання беларускай сям’і правялі ператрус і забралі камп'ютарную тэхніку і сродкі сувязі з доказамі злачыннай дзейнасці.

На падставе сабраных доказаў мужчыну і жанчыне паведамілі аб падазрэнні паводле ч. 1 артыкула 161 Крымінальнага кодэкса Украіны (распальванне нацыянальнай, рэгіянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці і нянавісці), што караецца штрафам у памеры ад 3400 да 8500 грыўняў (90-230 даляраў) або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем на тры гады права займаць адказныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У паведамленні не ўдакладняецца, дзе жылі беларусы. Імаверна, гэта адбылося ў горадзе Берагава, паколькі ў дакументаванні ўдзельнічалі следчыя Берагаўскай паліцыі і гарадской акруговай пракуратуры, адзначае «Радыё Свабода».

Каментары1

  • бабруйчанін
    18.04.2023
    В Берегава па мадзьярскі ці па рускі з " грамадзянамі рБ" ?? размаулялі??
    Ці на івріце?

    УЗГАДАЛ у Берегава " прыхватызавалі" старєйшы вінзавод з вінаграднікамі ізраільцяне ..
    Нават " кашєрнае" віно гонят )) Мабыць нейкі канфлікт з працадауцамі)))

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць