Спорт22

Беларускі футбаліст Касмынін: Хачу патрапіць у спіс гульцоў нацыянальнай каманды Таджыкістана

Беларускі абаронца бекабадскага «Металурга» Уладзіслаў Касмынін расказаў пра жаданне выступаць за нацыянальную зборную Таджыкістана, піша «Трыбуна».

 «Хачу патрапіць у спіс гульцоў нацыянальнай каманды, ну а далей згуляць і дапамагчы зборнай Таджыкістана на міжнароднай арэне. Магу сказаць чыста субʼектыўна: у каманды ёсць нядрэнная серыя матчаў, у калектыве добрая атмасфера, ён дае вынік і яго праца радуе», — сказаў Касмынін.

Паводле крыніц выдання, беларус спадабаўся галоўнаму трэнеру зборнай Таджыкістана харвату Пятру Сегрту.

У 2022 годзе Таджыкістан упершыню ў гісторыі змог выйсці ў фінальную частку Кубка Азіі, якая пройдзе зімой 2024-га ў Катары.

У Беларусі Касмынін выступаў за «Нафтан», «Полацк», «Хвалю», «Граніт», «Віцебск» і «Нёман». З 2017 года футбаліст выступаў у чэмпіянатах Узбекістана, Казахстана і Таджыкістана.

У мінулым годзе GOALTJ паведамляў, што Касмынін знаходзіцца ў працэсе атрымання грамадзянства Таджыкістана.

Каментары2

  • Лол
    17.04.2023
    Спорт, каторы мы заслужылі...
  • Максим Дизайнер
    19.04.2023
    Хоть тушкой, хоть чучелом!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць