Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што 14 лютага ён падпісаў указ №40 «Аб кібербяспецы». Ён, як адзначаецца, «прадугледжвае фармаванне комплекснага шматузроўневага механізму процідзеяння кібератакам на дзяржаўныя органы і арганізацыі, крытычную інфармацыйную інфраструктуру».

Ва ўказе канкрэтызаваныя функцыі і задачы па забеспячэнні кібербяспекі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, замацаваная персанальная адказнасць іх кіраўнікоў, а таксама вызначаныя ўладальнікі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі, якія забяспечваюць першачарговае стварэнне цэнтраў кібербяспекі.
Стваральнікі дакумента спадзяваюцца, што «рэалізацыя мер, прадугледжаных ва ўказе, дасць магчымасць кансалідаваць намаганні па прадухіленні, выяўленні і мінімізацыі наступстваў кібератакі на аб'екты інфармацыйнай інфраструктуры, тым самым павысіць бяспеку і надзейнасць інфармацыйных сістэм».
Чытайце таксама:
Пракуратура паклікала беларусаў каяцца. Але праз спешку выдала адказнага за сайт супрацоўніка
Наступніцы Чамаданавай дагэтуль не далі палкоўніка. А пасля скандалу са злівам базы работнікаў, відаць, і не дадуць
Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў
Цяпер чытаюць
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары