Свет

Сейм Латвіі зрабіў больш суровымі ўмовы падаўжэння дазволу на жыхарства для беларусаў

Сейм Латвіі 22 верасня ў другім чытанні падтрымаў папраўкі ў Закон аб іміграцыі, якія змяняюць парадак запыту і падаўжэння дазволаў на часовае пражыванне для грамадзян Беларусі і Расіі.

Як паведамляецца на сайце Сейма, гэтымі папраўкамі прыпыненая магчымасць падаўжэння часовага дазволу на жыхарства для тых беларусаў і расіян, якія атрымалі яго на падставе інвестыцый або набыцця нерухомасці ў Латвіі. Грамадзяне Расіі таксама не змогуць атрымаць аддаленую працоўную візу.

Пры гэтым устаноўленыя выключэнні, бо захоўваецца магчымасць выдачы дазволаў на часовае пражыванне на падставе ўз'яднання сям'і, міжнароднай абароны, нацыянальных інтарэсаў або па гуманітарных меркаваннях.

«Закон прадугледжвае, што абмежаванні ў дачыненні да грамадзян Беларусі прымяняюцца ў больш вузкім аб'ёме», — гаворыцца ў паведамленні.

Папраўкі ў закон унесеныя ў адказ на развязванне Расіяй пры падтрымцы беларускга рэжыму вайны ва Украіне, а таксама ў сувязі з індывідуальнымі і эканамічнымі санкцыямі Еўрасаюза. Раней Сейм прыняў рашэнне часова прыпыніць першасную выдачу дазволаў на часовае пражыванне грамадзянам Беларусі і Расіі.

«Прымаючы пад увагу сур'ёзнасць сітуацыі, а таксама рызыкі, звязаныя з іміграцыяй грамадзян Расіі і Беларусі ў Латвію, недапушчальна, каб падаўжэнне ўжо выдадзеных дазволаў на часовае пражыванне таксама ажыццяўлялася ў звычайным парадку», адзначаецца ў законапраекце.

Закон уступіць у сілу на наступны дзень пасля яго апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць