Грамадства11

Экс-супрацоўніка КДБ асудзілі на 16 год калоніі за падпалы абсталявання «БелТол»

У судзе Барысаўскага раёна вынеслі прысуд мясцоваму жыхару Іллі Трубіну, паведамляе «Радыё Свабода». 

Мужчыну абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў КК:

— ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму, здзейснены паўторна;

— ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

— ч. 1 арт. 295−1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Паводле следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы «БелТол» па збору платы за праезд па дарогах у Барысаўскім раёне.

Пра затрыманне Трубіна стала вядома летась у жніўні. Да суда яго змясцілі пад варту. Нанесеная Трубіным шкода папярэдне склала 450 тысяч рублёў, паведамляў СК.

У сваёй матывацыі абвінавачаны, як заяўляла следства, кіраваўся заклікамі розных інтэрнэт-рэсурсаў аб нанясенні шкоды інфраструктуры.

Ілля Трубін — былы супрацоўнік КДБ, мае дваіх дзяцей.

На першым судовым пасяджэнні паводле прапановы абвінавачання працэс над ім зрабілі закрытым.

Нядаўна стала вядома, што суддзя Дзмітрый Крывела пакараў Трубіна 16 гадамі зняволення.

Раней абвінавачанага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Каментары1

  • Слава Героям!
    05.09.2022
    Афiцэр Iлля Трубiн - выканаў свой дзяржаўны абавязак супраць расейскай акупацыi Беларусi i развязвання вайны пуцiным i яго памагатым лукашэнкам.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць