Грамадства

На мяжы Літвы і Беларусі назіраецца рост нелегальных мігрантаў, сітуацыя разгараецца

Як расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) Рустам Любаеў, памежнікі ўжо звярнуліся па дапамогу да арміі і паліцыі, паведамляе Delfi.lt.

«У Літве сёння горача, каля 30 градусаў, горача і на мяжы Літвы, у плане бяспекі. Патокі выраслі, ужо некалькі тыдняў мы назіраем рост колькасці нелегалаў», — расказаў Любаеў.

Па яго словах, ужо быў устаноўлены рэкорд гэтага года — за суткі не пусцілі больш за 100 чалавек. Зараз у сярэднім у дзень фіксуецца каля 60-70 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

«Усё больш выпадкаў нелегальнага пранікнення фіксуем на поўначы, у Віленскім раёне, у Свянцянах, у Гадуцішках. Там не ўсюды ёсць загароды і сістэмы абароны, таму мігранты арганізавана спрабуюць прарвацца. Пакуль атрымоўваецца своечасова спыніць гэтыя спробы», — расказаў Любаеў.

Па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі пашкоджання фізічнага бар'ера — гэта, па яго словах, робяць і мігранты, і беларускія памежнікі.

«З пачатку гэтага года зафіксавана каля 100 выпадкаў пашкоджання фізічнага бар'ера, у тым ліку выпадковыя (падчас будаўнічых работ) або пашкоджанні, нанесеныя жывёламі. У 70% загароды пашкоджваюць там, дзе няма сістэм назірання», — сказаў кіраўнік САДМ.

Паводле яго слоў, беларусы вучаць мігрантаў, як пераадолець бар'еры, якія месцы выбіраць, часам самі разразаюць калючы дрот і ўпускаюць мігрантаў на тэрыторыю Літвы.

«Работы па ўстаноўцы фізічнага бар'ера падыходзяць да канца (засталося каля 20 км). Да канца года плануем завяршыць устаноўку сістэм назірання», — працягнуў ён.

З-за напружанай абстаноўкі грамадзянам Літвы не рэкамендуюць ездзіць у Беларусь. Па словах Любаева, беларусы могуць абвінаваціць у перавозцы наркотыкаў, забраць пашпарт, сапсаваць яго, могуць затрымаць чалавека.

Ён назваў прычыны, па якіх грамадзяне Літвы ездзяць у Беларусь, і параіў не рабіць гэтага: «Большая частка тых, хто едзе ў Беларусь, кажуць, што едуць да сваякоў, блізкіх, знаёмых, можа, купіць нешта».

«Я ўсё ж лічу, што цяпер нашы грамадзяне могуць падарожнічаць па Еўропе, мабыць, варта звярнуць свой погляд на Заходнюю Еўропу, на дэмакратычныя краіны. А калі па розных прычынах — можа, каб наведаць знаёмых, родных — вырашаюць ехаць у Беларусь, трэба ўсё ўзважыць і адказна прымаць рашэнне, трэба разумець і ведаць, што магчымыя правакацыі, тады чалавеку складана будзе аказаць дапамогу, а можа нават немагчыма», — падкрэсліў Любаеў.

Усяго са жніўня 2021 года, калі было прынята рашэнне не ўпускаць нелегальных мігрантаў, на літоўскай мяжы спынілі амаль 11 700 нелегалаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць