У Рэчыцы Гомельскай вобласці шукаюць зніклага расійскага вайскоўца.

Пра гэта паведамілі раніцай у панядзелак у мясцовай групе ў сацсетцы.
Зніклага завуць Дашыпылаў Аляксандр Мікалаевіч, яму 45 гадоў. Паведамляецца, што ён быў апрануты ў ваенную форму. У каментарыях жыхары горада пішуць, што бачылі Дашыпылава на вуліцах.
Людзей, якія маюць інфармацыю пра расіяніна, просяць тэлефанаваць у міліцыю па нумары 102.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары