Грамадства

Беларуская прапаганда паўтарае за расійскай: трупы ў Бучы «свежыя», расіяне ні пры чым

Расійская прапаганда адмаўляе тое, што ваенныя злачынствы ва Украіне, якія шакавалі свет, — справа рук расійскіх вайскоўцаў. Аргументы простыя, але супрацьлеглыя. З аднаго боку, кадры з расстралянымі людзьмі ў Бучы, паводле прапаганды, — пастаноўка, мёртвыя целы «шавеляцца». З другога боку, трупы ёсць, але яны «свежыя», то-бок украінцы зайшлі і пастралялі мірных грамадзян, каб было што паказаць свету. Гэтую тэзу, мараючыся ў крыві і ваенных злачынствах, стала распаўсюджваць за расійскай і беларуская прапаганда.

Якія аргументы? Галоўнае — відэа з мэрам Бучы, які 1 красавіка заявіў, што ўжо 31 сакавіка ўкраінцы ўвайшлі ў Бучу. Фота целаў жыхароў Бучы 1 красавіка не з’явіліся. Значыць, трупаў і не было. 

Што не так з прапагандай?

Ну, па-першае, ёй значна лепш выкарыстоўваць іншае відэа з мэрам Бучы — яно яшчэ ад 28 лютага. Тады ён таксама заявіў пра перамогу ВСУ над расійскімі вайскоўцамі. Стоячы на цалкам разбуранай вуліцы, мэр распавядае, што ўсё добра, «усе жывыя, усе здаровыя».

Па-другое, Расія сцвярджае, што яе войскі пакінулі Бучу яшчэ 30 сакавіка, так заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў. Але гэта не так.

1 красавіка «Інтэрфакс» са спасылкай на тэлеканал «Звезда» паведаміў, што «расійскія марпехі ажыццяўляюць зачыстку населеных пунктаў» у кірунку Гостомель-Буча-Азёры» «з далейшай задачай замацавацца ў іх».

1 красавіка са спасылкай на Мінабароны РФ «Расійская газета» таксама паведамляе, што «падраздзяленні ПДВ і марпехі на працягу 5 сутак паспяхова стрымлівалі сілы праціўніка на напрамку Гостомель-Буча-Азёры». «У выніку марскія пехацінцы ўзялі пад поўны кантроль тэрыторыю ад ракі Ірпень па накірунку да Кіева. Гэта пазіцыі агульнай працягласцю 5 кіламетраў», — распавялі ў Мінабароны РФ. «Далейшая задача марпехаў — замацавацца ў зачышчаных гарадах, вёсках і сёлах».

Вечарам 1 красавіка з’яўляецца відэа з мэрам Бучы Анатолем Хведаруком, які аптымістычна заяўляе, што горад вызвалены 31 сакавіка. 

Карэспандэнты BBC змаглі трапіць у горад 1 красавіка. У сваім матэрыяле яны сведчаць, што на вуліцах былі целы загінулых людзей, яны асабіста бачылі і паказалі прыкладна 20 целаў мірных жыхароў у Бучы і побач з ёй ужо 1 красавіка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць