Свет

Брытанія ўвяла санкцыі супраць свайго грамадзяніна Сяргея Брылёва, «Расіі сегодня» і кіраўніка «Газпрам-Медыя»

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць тэлевядучага, намесніка гендырэктара Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Сяргея Брылёва, вынікае са звестак, рамешчаных на сайце брытанскага ўрада. У Брылёва ёсць брытанскае грамадзянства.

Фота: ria.ru

Актывы Брылёва будуць замарожаныя, паведамляе Бі-бі-сі.

«Брылёў — вядомы вядучы і топ-менеджар Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якая належыць дзяржаве. Ён быў актыўна ўключаны ў распаўсюджванне крамлёўскай дэзінфармацыі аб расійскім уварванні ва Украіну, а таксама падтрымліваў расійскія ваенныя дзеянні, якія дэстабілізуюць Украіну, пагражаюць яе тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці», — гаворыцца ў матывіровачнай частцы.

Пад санкцыі трапіла таксама міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Расія сегодня» і Антон Анісімаў, галоўны рэдактар «Спутніка». Яго актывы таксама замарозяць, акрамя таго, яму будзе забаронены ўезд у Брытанію.

У абноўленым брытанскім санкцыйным спісе і кіраўнік «Газпрам-Медыя» Аляксандр Жараў і начальнік Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай РФ Міхаіл Мізінцаў, які, паводле звестак СМІ, кіруе аблогай Марыупаля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць