Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адправіцца ў пятніцу ў польскі горад Жэшуў, які знаходзіцца ў 80 км ад мяжы з Украінай.

Як паведамляе Белы дом, мэта гэтай паездкі — паказаць рашучы настрой захаду на супрацьдзеянне расійскай агрэсіі ва Украіне.
У Жэшуве Байдэн сустрэнецца з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам і абмяркуе праблемы, з якімі сутыкнулася Польшча пасля таго, як туды прыбылі некалькі мільёнаў украінцаў, якія ратаваліся ад расійскіх бамбёжак і абстрэлаў.
Амерыканскі прэзідэнт таксама хоча паразмаўляць з самімі ўкраінцамі, якія знаходзяцца ў Польшчы.
Каментары