Свет

Украінцы сёмы раз нанеслі ўдар па аэрапорце Чарнабаеўка. Сітуацыя ўжо спарадзіла дзясяткі мемаў

Чарнабаеўка — сяло, у якім знаходзіцца міжнародны аэрапорт Херсона. Падобна, што для расійскіх войскаў — гэта адзіны даступны аэрадром на поўдні Украіны, куды яны могуць перакідваць ваенныя самалёты і верталёты з Крыма. Таксама праз Чарнабаеўку праходзіць чыгунка Херсон — Мікалаеў і траса Е58 з Растова-на-Доне да Адэсы. Гэтым тлумачыцца важнасць Чарнабаеўкі для ўзброеных сілаў РФ.

Скрыншот са старонкі Аляксея Арастовіча ў Facebook

Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб тым, што аэрапорт у Чарнабаеўцы знаходзіцца пад іхным кантролем 27 лютага. У гэты ж дзень украінцы нанеслі па ім удар Байрактарамі, аднак расійскія вайскоўцы зноўку размясцілі сваю тэхніку на тым жа месцы. 7 сакавіка ўкраінскія войскі знішчылі там 30 верталётаў, 16-га — яшчэ каля сямі.

18 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы знішчылі ва ўсё той жа Чарнабаеўцы камандны пункт 8 арміі Паўднёвай вайсковай акругі РФ, пры гэтым загінуў расійскі генерал Андрэй Мардвічоў.

Літаральна два дні таму на сваёй старонцы ў facebook Аляксей Арастовіч — саветнік Офіса прэзідэнта Украіны — напісаў

«Толькі не смейцеся. Але мы зноў улупілі ім у Чарнабаеўцы. Шосты раз».

Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што Чарнабаеўка ўвойдзе ў гісторыю як месца, дзе расійскія камандзіры паказалі сваю няздатнасць.

Інфармацыю пра сёмы нанесены ўдар паведаміў сёння, не агучваючы падрабязнасцяў, Арастовіч.

Феномен Чарнабаеўкі актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі не разумеюць, чаму расійскія вайскоўцы размяшчаюць тэхніку ў месцы, дзе яна не абароненая ад удару ўкраінцаў. Гэтая з’ява спарадзіла ўжо дзясяткі мемаў.

«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне

Ва Украіне загінуў трэці расійскі генерал

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць