На аднаўленне Украіны пасля вайны з Расіяй спатрэбіцца 565 мільярдаў даляраў
На аднаўленне Украіны пасля вайны з Расіяй спатрэбіцца 565 мільярдаў даляраў. І гэта толькі папярэдні разлік на гэты час, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Ён адзначыў, што гэта толькі папярэдні разлік па стане на гэты момант.
«Гэта тыя сродкі, якія спатрэбяцца, каб аднаўляць нашу дзяржаву — і за кошт сродкаў рэпарацый РФ, і за кошт сродкаў нашых партнёраў», — сказаў Шмыгаль.
Таксама на размінаванне пасля вайны ва Украіны сыдзе некалькі гадоў.
«Ніводнае аднаўленне якога-небудзь аб'екта немагчымае без этапу размінавання, — сказаў міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі. — Відавочна, што таго, што ёсць ва ўкраінскіх ратавальнікаў, не хопіць, каб зрабіць гэта за кароткі тэрмін. Таму калегі ўжо рыхтуюць такую дапамогу — маштабны дэсант, уласна, ратавальнікаў усіх краін, у тым ліку Еўрапейскага Саюза, ЗША і Брытаніі».
Каментары