Грамадства

Гродзенскай гімназіі далі імя арганізатара чырвонага тэрору

Гімназія № 6 у Гродне цяпер будзе насіць імя Фелікса Дзяржынскага. Пра гэта 12 лютага расказаў дзяржаўны тэлеканал «Гродно Плюс». Каля ўваходу ў гімназію паставілі і бюст галоўнага арганізатара «чырвонага тэрору».

Паводле дырэктаркі гімназіі Таццяны Махнач, ідэя даць такое імя ўстанове з’явілася яшчэ ў 1983 годзе, а пасля цягам больш як 30 гадоў вялася «даследчая праца».

Выглядае, што падобных выпадкаў трэба чакаць і надалей, бо тэлеканал кажа, што гэтым самым займаюцца і іншыя адукацыйныя ўстановы: «канцэпцыяй нэймінгу і стварэннем уласнага адрознага брэнду школы, гімназіі і ліцэі займаліся цягам чатырох месяцаў».

Дзяржынскі, ураджэнец цяперашняга Валожынскага раёна, вядомы як расійскі рэвалюцыянер і савецкі дзяржаўны дзеяч, заснавальнік ЧК. Ён адзін з распрацоўшчыкаў і кіраўнікоў крывавага чырвонага тэрору, разгорнутага падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Колькасць яго ахвяраў ацэньваюць у 1,2-2 млн чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць