Грамадства

«За чатыры секунды ў галаве пранеслася ўсё маё жыццё». Афіцэр — пра тое, як ратаваў салдата, які выпусціў з рук баявую гранату

13 кастрычніка Аляксей Харламаў запомніць на ўсё жыццё. У гэты дзень у вайсковай частцы пад Слонімам на палігоне праходзілі заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Выконваючы практыкаванне па кіданні ручной гранаты, вайсковец тэрміновай службы выпусціў яе з рук. У лічаныя секунды старшы лейтэнант Харламаў адштурхнуў хлопца ў бяспечнае месца, а пасля накрыў яго сваім целам. «Мінск-навіны» пагутарылі з афіцэрам.

У выніку інцыдэнту афіцэр, намеснік камандзіра 2-й мотастралковай роты па ідэалагічнай працы 11-й брыгады, атрымаў нязначныя траўмы, а салдат не пацярпеў. Зараз Аляксей праходзіць лячэнне ў Галоўным вайсковым клінічным медыцынскім цэнтры ў Мінску. Па словах дактароў, у экстранным аператыўным умяшанні афіцэр не меў патрэбу, усе яго раненні сляпыя, аскепкавыя і не нясуць пагрозы для жыцця.

Аляксею 23 гады, родам з Поразава, што ў Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння Сувораўскага вучылішча паступіў у 2015 г. на агульнавайсковы факультэт Вайсковай акадэміі. У 2019 г. размеркаваўся служыць у 11-ю механізаваную брыгаду.

«13 хтосьці лічыць для сябе нешчаслівым. Я ж запомню гэты дзень на ўсё жыццё, — кажа Аляксей. — Лічу, гэты дзень стаў для мяне і яфрэйтара Эдуарда Тарановіча другім днём нараджэння. Раней у такія крытычныя сітуацыі не трапляў. Заўсёды, калі праводжу заняткі па агнявой падрыхтоўцы, пракручваю ў галаве магчымыя няштатныя сітуацыі і шляхі выхаду з іх. Так мяне ў свой час навучылі камандзіры. Гэта і дапамагло выратаваць салдата і не загінуць самому. Як, зрэшты, і захаванне мер бяспекі падчас кідання баявых гранат. Сродкі абароны — шлемы, бронекамізэлькі — абавязковы атрыбут на палігоне. Патрабаваннямі бяспекі ні ў якім разе нельга грэбаваць».

Па словах суразмоўцы, Эдуард Тарановіч — вайсковец выканаўчы, дысцыплінаваны, у лістападзе звальняецца з тэрміновай службы. Разам з іншымі салдатамі ён спачатку выконваў трэніровачныя кідкі па чарзе навучальных гранат. А калі дайшла справа да баявой, мабыць, перахваляваўся, не ўтрымаў у руцэ і выпусціў з рук.

— У яго вачах я ўбачыў страх і разгубленасць, — успамінае афіцэр. — Я ж выразна ўяўляў, што ў такой сітуацыі трэба рабіць. Усё гэта прапісана ў інструкцыі. Дык вось, па інструкцыі гранату ні ў якім разе нельга падымаць, а паспрабаваць адкінуць нагой у бок. Я так і паступіў.

Але граната не скацілася ў траншэю, таму нам давялося туды скакаць. На ўсё пра ўсё даецца каля чатырох секундаў. За гэты мізэрны час у галаве пранеслася ледзь ці не ўсё маё жыццё. Адкінуўшы салдата ў акоп, я паспяшаўся за ім, закрыўшы целам. У момант падзення адбыўся выбух. Аскепкамі пашкодзіла ногі і трохі зачапіла правую руку. Лічу, мне вельмі пашанцавала. Ды і яфрэйтар не пацярпеў. Хлопец вельмі моцна спалохаўся за мяне.

А. Харламаў папярэдне прабудзе на лячэнні ў медыцынскім цэнтры каля двух тыдняў. Ён самастойна ходзіць, праўда, трохі кульгае. У 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе за афіцэра, які праявіў найвышэйшую мужнасць і вытрымку на палігоне, перажываюць і чакаюць калегі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць