Свет

Літоўскія памежнікі паведамілі аб затрыманні чарговых груп нелегальных мігрантаў

Літоўскія памежнікі паведамілі, што на мяжы з Беларуссю затрыманыя яшчэ тры групы нелегальных мігрантаў, усяго 36 чалавек.

pasienis.lt

У першай групе, затрыманай у аўторак раніцай, адзін з уцекачоў прадставіўся грамадзянінам Турцыі, астатнія — грамадзянамі Ірака. Мігранты хадайнічалі аб прытулку ў Літве.

Дзве іншыя групы былі затрыманыя раніцай у сераду. Па папярэдніх даных, гэта могуць быць таджыкі і чачэнцы. Нацыянальнасці яшчэ 10 чалавек удакладняюцца.

Сёлета ў Літву спрабавалі ўехаць 636 нелегальных мігрантаў з Беларусі. Гэта амаль у восем разоў вышэй, чым было за ўвесь 2020 год. Сярод затрыманых сёлета найбольшую колькасць складаюць грамадзяне Ірака — 408. Нелегальна перайшлі мяжу і звярнуліся па прытулак 43 беларусы, паведамляе памежная служба Літвы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць