Улада

Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: Не трэба імгненна, агулам прымаць усё

Аляксандр Лукашэнка сабраў 30 сакавіка нараду па пытаннях пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

БелТА

Ён растлумачыў, чаму рашэнне вялізнага пласта пытанняў было замкнёнае на ім.

— Гэта было зроблена для таго, каб навесці парадак у працы з бюджэтам, зберагчы дзяржаўную маёмасць, нетры, усё тое, што належыць (і я спадзяюся, будзе належаць) беларускаму народу. Не дапусціць алігархіі, абвальнай прыватызацыі і расслаення грамадства, выбудаваць ключавыя інстытуты ўлады — адзначыў Лукашэнка.

Вывучыць магчымасць пераразмеркавання ўзмацнення паўнамоцтваў і адказнасці паміж рознымі органамі або галінамі ўлады Лукашэнка даручаў яшчэ ў мінулым годзе. Савет Міністраў, мясцовыя органы ўлады і парламентарыі падрыхтавалі пакет прапаноў, якія могуць пашырыць сферу дзейнасці ўрада і іншых дзяржорганаў.

— Я іх уважліва вывучаў. І мая першая прапанова — не трэба імгненна, агулам усё прымаць. Гэта павінен быць эвалюцыйны працэс. Частка рашэнняў сапраўды наспела сёння. Па іншых прапановах размываць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы мы не будзем, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

— Гэта датычыцца ў першую чаргу тых сфер, дзе вырашаюцца найважнейшыя пытанні для любога жыхара, суб'екта гаспадарання і дзяржавы ў цэлым. Больш таго, часта яны носяць незваротны характар.

Перш за ўсё, па яго словах, гаворка ідзе аб зямельных адносінах, а дакладней — пытаннях распараджэння зямлёй.

— Тут маё жалезнае патрабаванне: на землі сельгаспрызначэння або ляснога фонду прэтэндаваць можна толькі па асобным рашэнні прэзідэнта. Тым больш, як мне дакладваюць, у рэгіёнах ёсць тысячы ўчасткаў, якія не запатрабаваныя. А тыя, хто маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, наогул могуць атрымліваць іх бясплатна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але пад Мінскам і абласнымі цэнтрамі, паблізу вадаёмаў і запаведных месцаў зямля застанецца пад самым жорсткім кантролем. Вы ведаеце чаму: гэта агульны здабытак.

— Па іншых момантах мы актыўна абмяркуем кожны блок пытанняў, заслухаем абгрунтаванні для прыняцця канчатковых рашэнняў, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пераразмеркаванне паўнамоцтваў адбываецца нячаста, таму трэба ўзважыць усе за і супраць па кожным пункце.

— Што хвалюе перш за ўсё? Ці гатовыя тыя, хто хоча дадатковых паўнамоцтваў, да іх рэалізацыі? Бо гэта не толькі дадатковае права аператыўна і гнутка вырашаць пытанні, але і нагрузка, дадатковая адказнасць. Адказнасць — ключавы аспект! — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць