Назвалі папярэднюю прычыну надзвычайнага здарэння з хлорам у аздараўляльным комплексе ў Серабранцы

Надзвычайнае здарэнне з хлорам у сталічным фізкультурна-аздараўляльным комплексе магло адбыцца з-за парушэння тэхналагічнага рэгламенту па абслугоўванні дазуючай станцыі: хтосьці памылкова ў ёмістасць з хлорам заліў каагулянт. Такую папярэднюю прычыну агучылі ў МНС Мінска.
Нагадаем, вечарам нядзелі 28 сакавіка наведвальнікі фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Серабранцы паведамілі ратавальнікам аб рэзкім задушлівым паху.
— Трохі за дзявятую вечара падышоў ахоўнік з рацыяй і папрасіў: «Пакіньце, калі ласка, будынак». Наведвальнікам сказалі, што ў падвале прарвала хлор, гэта вельмі небяспечна: можна абпаліць лёгкія. Мы пайшлі ў распранальню, але літаральна адразу ж да нас падышлі супрацоўнікі МНС у абмундзіраванні і сказалі пакідаць будынак як мага хутчэй, — распавядаў TUT.BY наведвальнік Сяргей. — У трэнажорнай зале было 10-15 чалавек максімум. Восем хлопцаў, можа, пяць дзяўчат. Значна больш выходзіла людзей з басейна, яны размешчаны на адным паверсе.
Пазней стала вядома, што 82 чалавекі эвакуяваныя (у тым ліку 70 наведвальнікаў), адзін супрацоўнік шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «атручэнне хлорам».
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары