9 жніўня хлопец стукнуў па капоце міліцэйскай машыны. Праз два месяцы яго затрымалі
У Мінску затрымалі мужчыну, які перакрыў рух калоне міліцэйскіх машын і памяў адной капот, паведамляе МУС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 жніўня на праспекце Пераможцаў. Тады група людзей перакрыла праезную частку, спыніўшы калону службовага транспарту МУС у суправаджэнні аўтамабіля ДАІ. Адзін з пратэстуючых падышоў да патрульнага Geely і ўдарыў кулаком па капоце.
Маладому чалавеку ўдалося схавацца, следчыя распачалі крымінальную справу.
Сёння супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 33-гадовага мінчука па месцы жыхарства пры падтрымцы байцоў атрада хуткага рэагавання.
-
«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР
-
Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі
-
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца
Каментары