«Гэтых яшчэ не білі». На аператыўную здымку міліцыянераў у Маладзечне трапіла цікавая фраза

15 верасня ў маладзечанскім судзе асудзілі былога міліцыянера Ігара Асановіча за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці, якое адбылося 30 жніўня. У судзе прадставілі аператыўную здымку з шэсця. Яе вялі супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС, якія суправаджалі дэманстрантаў у службовым аўтамабілі, піша «Рэгіянальная газета».
Відэазапіс дазволіў выкарыстаць сам Ігар Асановіч, копію якога ён атрымаў з матэрыялаў сваёй справы ў маладзечанскім судзе.
На відэа чутна, як хтосьці каля відэакамеры кажа:
— Гэтых, напэўна, не білі.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары