«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт Міністэрства падаткаў? У карыстальнікаў праблемы з доступам
Адзначаюцца праблемы з доступам на сайт Мінпадаткаў, паведамляюць некаторыя карыстальнікі, якія не могуць зайсці ў свае акаўнты.
У той жа час іншыя карыстальнікі паведамляюць, што яны свабодна заходзяць у свае кабінеты.
Учора «Кіберпартызаны Беларусі» пагражалі паралізаваць работу падатковых, калі сёння будзе затрыманы хоць адзін дэманстрант. Сёння міліцыя затрымала сотні людзей — здаецца, больш за 500 — на этапе збору і разыходжання ў Мінску ды іншых гарадах.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары