Улада88

У Беларусі ўведзены павышаныя мытныя пошліны на шырокі пералік тавараў

Пошліна памерам 25% устаноўлена на лядоўні і пральныя машыны, 30% — на пыласосы, DVD‑прайгравальнікі, 40% — на печы мікрахвалевыя і тэлевізары.

Указам прэзідэнта № 214 ад 21 красавіка 2009 года ў Беларусі павышаны мытныя пошліны на шырокі пералік імпартных спажывецкіх тавараў.

Згодна з дакументам, тэрмінам на дзевяць месяцаў устаноўлены ўвазныя мытныя пошліны

ў памеры 40% на мяса і харчовыя субпрадукты са свойскай птушкі.
На віны вінаградныя натуральныя і дрожджы ўстаноўлена ўвазная мытная пошліна ў памеры 30%. На сметанковае масла і іншыя тлушчы і масла, вырабленыя з малака, малочныя пасты, крухмал, марожанае ўвазныя мытныя пошліны складуць 25%.

Новыя мытныя пошліны ў памеры 30% будуць дзейнічаць на адзенне, што ўвозіцца ў Беларусь,
у тым ліку світэры, майкі, паліто, паўпаліто, плашчы, сукенкі, спадніцы, касцюмы, піжамы, халаты, бялізну.
Аналагічная пошліна ўстаноўлена на адзенне, якое было ва ўжыванні.
Пошліна 25% устанаўліваецца на калготкі і жаночыя панчохі.

Новыя пошліны таксама ўстаноўлены на мыла (25%) і санітарна‑тэхнічныя вырабы (30%).

У групе тавараў, якія закрануў новы указ прэзідэнта, апынулася бытавая тэхніка.

Пошліна ў памеры 25% устаноўлена на халадзільнікі, маразільнікі і пральныя машыны, 30% — на пыласосы, DVD‑прайгравальнікі, 40% — на печы мікрахвалевыя і тэлевізары. Пры гэтым мінімальная пошліна на тэлевізары складзе ад 50 да 200 еўра.

Новыя пошліны устаноўлены на будматэрыялы. У прыватнасці, на прадукцыю дрэваперапрацоўкі (ДВП, ДСП, фанера і г.д), вырабы з паперы (шпалеры), брусковыя, шматслойныя і рэечныя сталярныя пліты будуць дзейнічаць пошліны ў памеры 25—30%.

Акрамя таго, на шэсць месяцаў устаноўлены ўвазныя пошліны ў памеры 180% на бульбу, цыбулю рэпчатую, капусту белакачанную, моркву і бурак сталовы.

Указ увойдзе у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БелаПАН

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць