Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 26 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 9 711 200 выпадкаў каранавіруса, памерла 491 793 чалавекі.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 504 588 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 126 780 чалавек, з іх 649 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1233,1 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1180 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 613,9 тысячы чалавек, 92 памерлі ўчора.
Усяго ў свеце за 25 чэрвеня зафіксавана 179 718 новых выпадкаў каранавіруса.

За 25 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 5179 чалавек.

Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары