Усяго патроху

Сёння адкрываецца Вербны кірмаш

Праходзіць ён будзе ў Мінску, у Палацы мастацтваў.

Сёння, 3 красавiка, па блаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi адкрываецца 7‑я духоўна‑асветнiцкая выстава‑продаж «Вербны кiрмаш». Культурна‑асветнiцкая праграма выставы называецца «Мой родны кут».

Галоўныя яе тэмы: святыя Зямлi Беларускай, хрысцiянскiя традыцыi Бацькаўшчыны, гiсторыя i сучаснасць Беларускай праваслаўнай царквы.

Падчас работы выставы будуць адбывацца сустрэчы‑гутаркi i лекторыi для моладзi i школьнiкаў, майстар‑класы (у тым лiку па традыцыйных беларускiх рамёствах: керамiцы, пляцення з лазы), сустрэчы з урачамi‑гамеапатамi i фiтатэрапеўтамi, лiтаратурна‑паэтычныя кампазiцыi з удзелам вядомых беларускiх акцёраў (Марыя Захарэвiч, Вiктар Манаеў, Яўген Пiменаў i iнш.), прэзентацыi новых кнiг i фiльмаў, семiнары, сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямi… Штодня на выставе будзе працаваць дзiцячая гасцёўня «Вясёлка». Як заўсёды, тут можна набыць традыцыйныя велiкодныя сувенiры, корабы i кошыкi для асвячэння ў царкве кулiчоў, вербныя кампазiцыi, абразы, лiтаратуру, святочную вопратку, хусткi i шалiкi, вырабы народных майстроў i мастакоў.

Экспазiцыя размесцiцца па адрасе: Мiнск, вулiца Казлова, 3 (Палац мастацтваў).

Яна будзе працаваць штодня да 11 красавiка з 10 да 20 гадзiн (у апошнi дзень — да 18 гадзiн).

Больш падрабязную iнфармацыю пра культурна‑асветнiцкую праграму кiрмашу можна даведацца па тэлефоне (017) 273 72 98 або на сайце pravoslav‑expo.by

Вольга Мядзведзева, Звязда

Каментары

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць