Устаноўленыя памеры грашовых прызоў спартсменам за высокія вынікі на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага, паведамляе БелТА.
За золата на Алімпійскіх гульнях спартсмены атрымаюць грашовы прыз у памеры 12 тысяч базавых велічынь (цяпер гэта 324 тысячы рублёў), срэбра — 6 тысяч базавых велічынь (162 тысячы), бронзу — 4 тысячы базавых велічынь (108 тысяч).
Трэнерам і іншым спецыялістам, якія прымалі ўдзел у спартыўнай падрыхтоўцы алімпійцаў, выплачваюцца ўзнагароджанні ў памерах ад 20 працэнтаў да 100 працэнтаў ад кошту іх прызоў (у залежнасці ад ступені ўдзелу).
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары