У Светлагорскім раёне фермер прадаў маёмасць сваяку за 55 рублёў, каб не вяртаць гіганцкі доўг
Як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю, кіраўнік фермерскай гаспадаркі прадаў маёмасць свайму сваяку, каб не кампенсаваць страты пастаўшчыкам.
Гаспадарка займалася вырошчваннем буйной рагатай жывёлы. Фермер быў вінен больш за 400 000 рублёў. Каб не плаціць крэдыторам, мужчына прадаў свайму сваяку маёмасць за 55 рублёў.
Раённая пракуратура распачала крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары