Грамадства

Пры разводзе з 1 ліпеня будуць у абавязковым парадку прапаноўваць прымірыцца з дапамогай медыятара

Сямейную пару пры разводзе ў судзе або загсе павінны будуць у абавязковым парадку інфармаваць аб магчымасці прымірыцца з дапамогай медыятара. Гэта замацавана ў новым Законе нумар 277-3, які падпісаны Прэзідэнтам у снежні 2019 года і павінен уступіць у сілу 1 ліпеня. Аб гэтым міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі расказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

У заканадаўстве замацоўваецца новае паняцце - інфармацыйная сустрэча з медыятарам. На думку Алега Сліжэўскага, альтэрнатыўны метад вырашэння канфліктаў - гэта адзін з перспектыўных напрамкаў прававой палітыкі краіны. «У час такога ўзаемадзеяння ў пары будзе магчымасць яшчэ раз пашукаць варыянты кампрамісаў, дасягнення згоды. Пры гэтым прынцып добраахвотнасці захоўваецца: кожны вырашае сам, ці спрабаваць звяртацца да медыятара», - адзначыў міністр.

Паводле слоў Алега Сліжэўскага, гаварыць аб тым, што медыяцыя трывала ўвайшла ў сферу вырашэння канфліктаў пакуль дачасна: ёсць яшчэ пэўны недавер да гэтага інстытута. Неабходна далейшае інфармаванне грамадства аб яго перавагах, таму і былі ўнесены змяненні ў заканадаўства.

Міністр дадаў: новаўвядзеннем з'яўляецца і тое, што бакі змогуць звяртацца да медыятара на любой стадыі грамадзянскага і гаспадарчага судаводства.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць