У ноч з 6‑га на 7‑га сакавіка ў в. Каралёў Стан недалёка ад Мінска па Маскоўскай шашы згарэў дашчэнту прыходскі дом, у якім таксама знаходзілася і храмавае памяшканне Крыжаўздзвіжанскага прыходу.
Нагадаем, што менавіта ў гэтай вёсцы 21 студзеня 2002 г. малалетнія сатаністы падпалілі храм у гонар Крыжаўздзвіжання, які згарэў дашчэнту. Новы настаяцель прыхода а. Аляксандар Гарбуноў пачаў узнаўленне храма, дзякуючы намаганням прыходу ўдалося збудаваць прыходскі дом і практычна завершыць і будаўніцтва храма. Да гэтага дня богаслужэнні адбываліся ў спецыяльна прызначаным памяшканні прыходскага дому.
Імаверна, што прычынай узгарання стаў падпал.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары