Улада1313

Лукашэнка: Мы з Пуціным дамовіліся «дарожную карту» пра адзіную валюту не абмяркоўваць

Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка сказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы», што раней было дасягнута пагадненне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным не абмяркоўваць 31-ю «дарожную карту»

«Мы дзве суверэнныя дзяржавы — Беларусь і Расія. Мы зараз прасоўваем тую інтэграцыю, якая ніколькі не прымяншае суверэнітэт ні Расіі, ні Беларусі. Што тычыцца сучаснага моманту па інтэграцыйных пытаннях. Ёсць 31 план, «дарожная карта» — гэта план будаўніцтва над нацыянальнымі органамі: парламент, прэзідэнт і іншае. Мы наогул на гэтую тэму з Пуціным дамовіліся не размаўляць», — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, урад Расіі паспрабаваў зноў прапанаваць абмеркаванне 31-й «дарожнай карты», але гэтая тэма па дамоўленасці з У.Пуціным была выключаная яшчэ на сустрэчы ў Сочы.

«Ва ўрадзе паспрабавалі ўвязаць гэтыя 31 карты, у асноўным эканамічныя пытанні: мытня, эканоміка, абарона, прастора. Планы тых шляхоў, па якіх ужо рухаемся. У аснове - гэта эканоміка. А 31 карта — гэта план будаўніцтва або завяршэнне — дах над нацыянальнымі органамі. Мы наогул выключылі размову на гэтую тэму яшчэ ў Сочы. Прэзідэнт Пуцін сказаў, што «мы з прэзідэнтам Беларусі дамовіліся, мы наогул не чапаем гэтыя пытанні», — сказаў Лукашэнка

Расія патрабуе ад Беларусі ўвядзення адзінай валюты

«Няма нічога падобнага»: Нацбанк пракаментаваў словы Мядзведзева пра адзіную валюту і эмісійны цэнтр 

Круты: Беларусь збіраецца за тры дні ўзгадніць увесь інтэграцыйны пакет

Каментары13

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць