Google афіцыйна спыніла працу над пошукавікам Dragonfly для Кітая, які ўлічваў бы цэнзуру ў краіне
Віцэ-прэзідэнт Google па сувязях з урадам і грамадскасцю Каран Бхація пацвердзіў на слуханнях у сенаце ЗША, што кампанія згарнула працу над пошукавікам Dragonfly для Кітая, які б улічваў правілы цэнзуры ў краіне, піша BuzzFeed.
«У нас няма планаў па запуску пошукавіка ў Кітаі, мы не працуем над такім праектам», — сказаў Бхація.
Сцвярджэнне Бхаціі — першая афіцыйная заява аб спыненні працы над Dragonfly.

Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары