Усяго патроху66

У цэнтры Мінска з'явілася прыгожая парасонавая алея ФОТЫ, ВІДЭА

У ноч на 9 ліпеня на шматпакутнай ад дажджу вуліцы Камсамольскай з'явілася 140 рознакаляровых парасонаў. Раней мінчукі прывозілі фатаграфіі з мноствам парасонаў з Лісабона або Барселоны, але цяпер па яркія сэлфі далёка ездзіць не трэба. Абноўлены ўчастак «пешаходкі» атрымаў неафіцыйную назву «Камфортная алея».

У панядзелак мінчукі звярнулі ўвагу на новую металічную канструкцыю. Ідэі наконт яе прызначэння гучалі самыя розныя. Канал «Чай з малінавым варэннем» іранічна параўнаў каркас з купалам чарнобыльскага рэактара. Сапраўдная ж мэта інсталяцыі — дружалюбная і пазітыўная.

Канструкцыя немалая: 32 метры ў даўжыню і амаль 6 у шырыню.

Са стварэннем такой алеі Беларусь далучылася да Umbrella Sky Project — акцыі, у межах якой вуліцы з дзясяткамі парасонаў з’яўляюцца па ўсёй Еўропе: Лісабон, Барселона, Вена, Кіеў, Санкт-Пецярбург.

Праект ажыццявіла кампанія velcom | A1. Сёлета брэнд ператвараецца з velcom у А1, мяняе і фірмовыя колеры: з жоўтай гамы — у бела-чырвоную. Таму і парасонавая кампазіцыя складаецца з трох фарбаў.

Вуліца Камсамольская ў гістарычным цэнтры — адна з нешматлікіх пешаходных зон у Мінску. Тут шырокая прастора для прагулак, мноства лавак, якія змяшчаюць больш за дзвесце чалавек, вечаровае асвятленне з гірляндаў і ліхтароў пад даўніну. Як на любой пешаходцы, тут ёсць кавярні і сувенірныя крамы. Каларыт вуліцы дадаюць невысокія будынкі 19 стагоддзя і вялікі гадзіннік са старадаўнім механізмам на скрыжаванні з другой пешаходнай вуліцай — Рэвалюцыйнай.

Усе фотаздымкі, зробленыя на беларускай парасонавай алеі ініцыятары праекта прапануюць адзначаць хэштэгам #комфортнаяаллея.

Падпісвайцеся на інстаграм НН — глядзіце яркія фотаздымкі

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць