Грамадства11

Грэка-католікі Беларусі: Знос крыжоў у Курапатах — блюзнерства

Фота Волі Афіцэравай

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) блаславіў вернікаў, якія праз строгі пост 5 красавіка і малітвы ў найбліжэйшыя дні «бачаць абавязак перапрасіць Бога за гэты блюзнерчы акт зносу крыжоў у Курапатах».

Такую заяву апублікавала прэс-служба апостальскага візітатара.

«Крыж для хрысціянаў з’яўляецца святым сімвалам пакуты і збаўчай смерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. Для усіх людзей абсягу хрысціянскай цывілізацыі крыж з’яўляецца сімвалам памяці памерлых, асабліва тых, якія памерлі ад несправядлівага насілля.

Курапаты гэта месца памяці пацярпелых людзей усіх нацыянальнасцей і рэлігій, месца болю для многіх беларускіх грамадзянаў, продкі якіх пацярпелі ад жахлівых і несправядлівых сталінскіх рэпрэсій ў першай палове ХХ стагоддзя. Важнасць гэтага памятнага месца адзначана беларускай дзяржавай, якая уключыла гэта месца ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пад катэгорыяй 1, якая надае помніку міжнароднае значэнне.

У сувязі са зносам крыжоў усталяваных грамадскасцю ва ўрочышчы Курапаты мы поўнасцю салідарны з Заявай Старшыні канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які між іншымі напісаў: «Заклікаю адказных за знос крыжоў тэрмінова спыніць гэтыя дзеянні і шляхам дыялогу розных палітычных і грамадскіх сіл з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў распачаць працэс урэгулявання сітуацыі».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў тэрмінова прыпыніць знос крыжоў у Курапатах

Прэс-сакратар Праваслаўнай царквы пра знос крыжоў у Курапатах: Д'яблы вельмі баяцца знаку Крыжа Гасподняга

Наталля Эйсмант пракаментавала знос крыжоў у Курапатах: Чытайце прэзідэнта 

 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць