Свет

Еўракамісія аштрафавала Mastercard на 570 мільёнаў еўра

Еўрапейская камісія аштрафавала плацежную сістэму Mastercard на 570 мільёнаў еўра за парушэнне антыманапольных правілаў ЕС, піша «Еўрапейская праўда».

«Еўрапейская Камісія аштрафавала Mastercard на 570 566 000 еўра за абмежаванні магчымасцяў для гандляроў скарыстацца лепшымі ўмовамі, прапанаванымі банкамі ў іншых месцах адзінага рынку, у парушэнне антыманапольных правілаў ЕС», — гаворыцца ў паведамленні.

Еўракамісія ў 2013 годзе адкрыла расследаванне, якое паказала, што з-за міжнародных правілаў эквайрынгу Mastercard рознічныя прадаўцы плацілі больш за банкаўскія паслугі, каб атрымліваць плацяжы па картках, чым калі б яны былі вольныя ў пошуках іншых падобных паслуг. Гэта прывяло да росту цэн для рознічных прадаўцоў і спажыўцоў, абмежавання трансгранічнай канкурэнцыі і да штучнай сегментацыі адзінага рынку.

Mastercard з'яўляецца другой па велічыні аплатнай сістэмай у Еўрапейскай эканамічнай зоне (EEA) з пункту гледжання выдачы спажывецкіх карт і кошту аперацый.

«Правілы Mastercard штучна падвышалі выдаткі на картачныя плацяжы ў шкоду спажыўцам і рознічных гандлярам у ЕС», — заявіла еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць