Журналіст «СБ» задаўся новым пытаннем: «Ці можна з выродлівай рожай абслугоўваць пасажыраў?»
Шмат шуму ў сетцы нарабіла выказванне аўтара газеты Адміністрацыі прэзідэнта «СБ: Беларусь сёння» Максіма Восіпава, які публічна задаўся пытаннем, ці маюць права заводзіць дзяцей людзі, у якіх няма аўтамабіля.

Чытайце: Аглядальнік «СБ» Максім Осіпаў: Ці маюць маральнае права людзі без сродкаў на машыну ці таксі заводзіць дзяцей?

Людзі актыўна абмяркоўвалі пазіцыю журналіста дзяржаўнай газеты, а той, тым часам, задаўся новым пытаннем у кантэксце абмеркавання кампаніі «Белавіа».

«Для сябе я вырашыў: пераплачу двойчы, але лётаць буду «Аэрафлотам». Там і годны абед дадуць, а не бутэрброд, і сцюардэсы прыгожыя. А ў «Белавіа» ляцелі з мамай у красавіку — была нейкая пачвара з экзэмай на твары. Я яе не вінавачу — гэта жыццё. Але ці можна з уродлівай рожай абслугоўваць пасажыраў????», — напісаў Восіпаў.
У адказ журналісту ў розных формах заўважалі, што яго таксама зваць не Ален, а прозвішча ягонае не Дэлон.
Цікава, што ў паралельным абмеркаванні выказаўся намеснік дырэктара «Белавіа» Ігар Чаргінец, які паведаміў, што ў сацыяльных сетках гэтай кампаніі Восіпаў забанены за параўнанне ўкраінцаў з фашыстамі.

Чытайце таксама: Палітычны аглядальнік «Советской Белоруссіі»: «Польшча — краіна-вырадак. Горшая хіба што Украіна»
Цяпер чытаюць
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары