Навука і тэхналогіі22

У Мексіцы знайшлі найбуйнейшую ў свеце пячору даўжынёй 347 кіламетраў

Група даследчыкаў выявіла ў раёне мексіканскага штата Кінтана-Роа найбуйнейшую ў свеце затопленую пячору, працягласць якой складае ажно 347 кіламетраў, паведамляе Reuters.

Гэтае адкрыццё стала магчымым дзякуючы працы даследчыкаў, якія 10 студзеня здолелі звязаць дзве буйныя затопленыя пячорныя сістэмы — Сак-Актун і Дос Охос, размешчаныя на поўначы паўвострава Юкатан ў ваколіцах горада Тулум. 

Раней рэкорд належаў размешчанай на поўдзень ад Тулум падводнай пячоры Окс-Бель-Ха, працягласць якой складае 270 кіламетраў.

Паводле нормаў спелеалогіі, калі дзве пячорныя сістэмы злучаюцца, буйнейшая з іх паглынае драбнейшую, пры гэтым назва апошняй знікае. З дзвюх аб'яднаных на мінулым тыдні пячор найбольшая плошча належыць Сак-Актун, таму пасля аб'яднання новая пячорная сістэма захавае гэтую назву, адпаведна, назва Дос Охос перастане існаваць.

«Гэтая велізарная пячора ўяўляе сабой самы важны падводны археалагічны аб'ект у свеце, бо там больш за сотню археалагічных кантэкстаў, сярод якіх сляды першых пасяленцаў Амерыкі, такія як зніклая фаўна і, вядома, культура Мая», — заявіў дырэктар даследчага праекту Gran Acuífero Maya Гільерма дэ Анда.

Цяпер мэтай навукоўцаў ёсць пошук злучэння пячоры Сак-Актун з трыма іншымі пячорамі, размешчанымі непадалёк.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць