Спорт

Названыя арэны, якія прымуць фіналы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы ў 2019 годзе

УЕФА назваў стадыёны, на якіх пройдуць фіналы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы ў 2019 годзе, паведамляе Tut.by

Насуперак апублікаванай напярэдадні інфармацыі іспанскага выдання As, фінал Лігі чэмпіёнаў-2018/19 прыме не сталіца Азербайджана, а мадрыдскі стадыён «Метрапалітана», які з'яўляецца новай хатняй арэнай «Атлетыка», адзначае афіцыйны сайт УЕФА.

Галоўны трафей наступнага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў будзе разыграны 1 чэрвеня 2019 года. Стадыён «Метрапалітана», дзе адбудзецца вырашальны паядынак, быў адкрыты ў верасні 2017 года. Новая арэна пабудаваная на месцы старога стадыёна «Атлетыка» — «Алімпіка». У дзень афіцыйнага адкрыцця «Метрапалітана» мадрыдцы з мінімальным лікам адолелі «Малагу».

Мадрыд стане другім горадам пасля Лондана, дзе прайшло пяць ці больш фіналаў, і чацвёртым пасля Амстэрдама, Парыжа і Мюнхена, дзе праводзіліся фіналы на розных стадыёнах. Раней мадрыдскі стадыён «Сант'яга Бернабеу» прыняў чатыры фіналы Кубка чэмпіёнаў / Лігі чэмпіёнаў — у 1957, 1969, 1980 і 2010 гадах.

Фінал жа Лігі чэмпіёнаў 2018 года адбудзецца 26 мая на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі».

Што тычыцца сталіцы Азербайджана Баку, то прыме фінал Лігі Еўропы 2019 года. Паядынак адбудзецца 29 мая на Алімпійскім стадыёне. Раней сталіца Азербайджана не праводзіла матчаў такога калібру. Арэна была пабудаваная да Еўрапейскіх гульняў 2015 года. Падчас ЕЎРА-2020 стадыён у Баку прыме тры матчы групавога этапу і чвэрцьфінал.

Раней Алімпійскі стадыён у Баку прымаў паядынкі фінальнай стадыі ЧЕ-2016 сярод юнакоў да 17 гадоў. На матч адкрыцця Азербайджан — Польшча тут сабраліся рэкордныя для турніру 33 тысячы заўзятараў. Баку таксама прымаў ЧС-2012 сярод дзяўчат да 17 гадоў і фінальны турнір Кубка УЕФА-2014 па футзале.

У 2018 годзе фінал Лігі Еўропы УЕФА пройдзе 16 мая на «Стад-дэ-Ліён».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў5

У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі

Букмекеры, «наша кава» ў «Мак.бай» і ваяўнічыя літоўцы. Паглядзелі новае гумарыстычнае шоу ад СТБ8

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць