Свет

У Крыме затрымалі праваабаронцу Лілю Гемеджы

У анексаваным Крыме разам з сімферопальскімі пікетоўцамі затрымалі таксама праваабаронцу Лілю Гемеджы.

Пра гэта паведамляюць Крим.Реалии.

«Мне патэлефанаваў знаёмы, якога спрабавалі затрымаць і адвезці ў РАУС. Я паехала да яго. Яго удалося «адбіць», і ён паехаў. Тут мяне ўбачыў дзядуля, які папрасіў мяне прадстаўляць яго інтарэсы. Яго адпусцілі супрацоўнікі паліцыі. У выніку на дзядулю быў складзены пратакол дастаўкі. Я паехала з ім у Цэнтральны РАУС, аказалася, што я затрыманая разам з ім», — паведаміла Гемеджы.

Як адзначыла праваабаронца, расейскія сілавікі спрабуюць знайсці «задуму» ў дзеяннях удзельнікаў пікета. «Пакуль сядзім, чакаем. Прыехаў адвакат Джэміль Цемішаў, які будзе прадстаўляць інтарэсы ўсіх затрыманых. Пакуль сілавікі цікавяцца такімі пытаннямі: што быў за пікет, якія былі патрабаванні і з чым звазаныя незадавальненні», — сказала яна.

Раніцай 14 жніўня ў Сімферопалі сілавікі затрымалі па меншай меры пяць чалавек, якія выйшлі на адзіночныя пікеты ў падтрымку арыштаванага раней крымскататарскага актывіста Сервера Караметава.

Адзіночны пікет — адзіная дазволеная ў Расіі форма пратэсту, якая не патрабуе папярэдняга ўзгаднення з уладамі. Масква спрабуе садзіць гэтую норму і ў акупаваным ўкраінскім Крыме, які лічыць «часткай Расіі». Нягледзячы на гэта, 76-гадовы актывіст Сервер Караметаў на мінулым тыдні быў затрыманы менавіта падчас правядзення адзіночнага пікету.

Падкантрольны Крамлю Вярхоўны суд анексаванага Крыма 11 жніўня адхіліў апеляцыю абароны на адміністрацыйны арышт крымскататарскага актывіста Сервера Караметава і пакінуў яго пад вартай да 19 жніўня.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала расійскія ўлады неадкладна вызваліць Караметава.

Сервер Караметаў праводзіў адзіночны пікет пад будынкам падкантрольнага Крамлю Вярхоўнага суда Крыма, дзе слухалася справа намесніка старшыні Меджліса крымскататарского народа Ахтэма Чыйгоза, за ўдзел у мітынгу ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны перад будынкам Вярхоўнага Савета Крыма 26 лютага 2014.

Сервера Караметава затрымліваюць у анексаваным Крыме ўжо не ўпершыню. У Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскіх татараў 18 траўня яго затрымалі расійскія сілавікі пасля таго, як ён прыйшоў на плошчу ў Сімферопалі з крымскататарскім сцягам і партрэтамі сваіх бацькоў, якія сталі ахвярамі дэпартацыі 1944 года. А трэцяй гадзіне ночы яго адпусцілі пасля складання адміністрацыйнага пратакола.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць