Надвор'е

Цяпло вернецца ў Беларусь на наступным тыдні

Цяпло пачне вяртацца ў Беларусь у нядзелю, паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

фота Юліі Бальцэвіч

«Май у цэлым па тэмпературным рэжыме быў блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў, а ападкаў выпала каля палавіны месячнай нормы, толькі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці сума ападкаў дасягнула сярэдніх месячных значэнняў. Пачатак каляндарнага лета сустракае жыхароў Беларусі няўстойлівым, халаднаватым і ветраным надвор'ем, якое прынеслі атмасферныя франты і халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, што паступаюць з поўначы Еўропы», — сказала сіноптык.

У пятніцу ноччу пераважна па паўночнай частцы, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Захаваецца ветранае надвор'е: ноччу па поўначы, удзень у многіх раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, удзень — 11-17 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 18-23.

У суботу з ростам атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень — 13-20, у паўднёва-заходніх раёнах — 21-23 градусы.

У нядзелю ўначы большая частка краіны застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, удзень на Беларусь пачнуць распаўсюджвацца цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу ў паўночных раёнах, а ўдзень і па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра пачне павышацца: ноччу ад 3 па ўсходзе да 10 па захадзе, удзень 18-25, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 29.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў краіне будуць фарміраваць атмасферныя франты і вельмі цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы, што паўплывае на далейшае павышэнне тэмпературнага фону. У панядзелак, 5 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 вышэй за нуль, удзень — 17-24, па паўднёва-ўсходняй частцы паветра прагрэецца да 25-29 градусаў.

У аўторак, 6 чэрвеня, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17, удзень — 20-27 градусаў. Па паўднёвым усходзе будзе цяплей: уначы 16-19, удзень 28-31 градус

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць