Свет55

Казахстан адмяніў візы для 37 развітых краін

Ад 1 студзеня 2017 года Казахстан увёў бязвізавы рэжым для грамадзян краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), а таксама ААЭ, Малайзіі, Манака і Сінгапура.

У маі 2015 года прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ, які рэгламентуе пытанні стварэння міжнароднага фінансавага цэнтра «Астана», адным з пунктаў якога з'яўляецца ўвядзенне бязвізавага рэжыму тэрмінам да 30 дзён для грамадзян краін — сябраў АЭСР і шэрагу іншых развітых дзяржаў.

У сталіцы Казахстана на базе інфраструктуры Astana EXPO 2017 будзе створаны міжнародны фінансавы цэнтр «Астана» (AIFC), які плануецца зрабіць фінансавым хабам для краін СНД, а таксама ўсяго рэгіёну Заходняй і Цэнтральнай Азіі.

Цяпер у АЭСР уваходзяць Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Канада, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Ізраіль, Карэя, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Славакія, Славенія, Партугалія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя, ЗША, Чылі, Эстонія, Японія.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць