Грамадства2121

Уладзімір Кондрусь вызвалены пад «хатнюю хімію»

Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам. Кондрусю застаецца адбыць каля пяці месяцаў «хатняй хіміі» з улікам часу, праведзенага ў СІЗА.

Лячыць Кондруся будуць, бо экспертыза ўстанавіла ў яго псіхічны разлад асобы. Суд прызнаў, што абвінавачаны быў «часткова адэкватным» падчас свайго «злачынства» (маецца на ўвазе на Плошчы). Але лячэнне будзе праходзіць амбулаторна.

Кондрусь — удзельнік Плошчы-2010, якога затрымалі праз 5 гадоў і судзілі за ўдзел у масавых беспарадках. На першым пасяджэнні Кондрусь дэманстратыўна паспрабаваў ускрыць вены. На другім — адмовіўся ісці ў залу суда.

Пракурор Вольга Герасімовіч папрасіла прызнаць абвінавачанага «часткова адэкватным» і даць Уладзіміру Кондрусю 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову з прымусовым наглядам і лячэннем. Змякчальнымі абставінамі пракурор адзначыла псіхічнае расстройства і тое, што ад падзей на Плошчы прайшло ўжо 6 гадоў.

Суддзя Святлана Бандарэнка вынесла прысуд нават мякчэйшы, чым прасіла пракурор.

Праўда, абвяшчэнне прысуду прайшло без удзелу самога Кондруся. Калі суддзя чытала прысуд, клетка была пустой.

Кондрусь на волі: «Думаю, гэта была не апошняя Плошча» 

Каментары21

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць