Грамадства1010

Лукашэнка — Шэйману: Вы вінаватыя

Аляксандар Лукашэнка працягвае скарыстоўваць з тэракту для дасягненьня сваіх тактычных і стратэгічных мэтаў. Пасьля пачатковае атакі на апазыцыю ён публічна абрынуўся на сакратара Рады бясьпекі: «Ня думаю, што вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасьля інцыдэнту. Вы вінаваты, найперш! Вы па даручэньні прэзыдэнта не адзін год, а дзесяць гадоў ладзіце такія мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!».

Падчас інцыдэнту 4 ліпеня ў Мінску праваахоўныя органы і службы ратавання з першых хвілін працавалі неаператыўна. Такое меркаванне выказаў 7 ліпеня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе расследавання надзвычайнага здарэння падчас святкавання Дня незалежнасці.

"Мне часта задаюць пытанне, навошта я туды палез. Я б гэтага не зрабіў, калі б не ўбачыў, што сабраліся дзесяткі карэт хуткаў дапамогі, і яны тапталіся на месцы з мігалкамі, пакуль я туды не прыйшоў", — цытуюць А. Лукашэнку афіцыйныя крыніцы. Бо "гэта прыцягвала ўвагу людзей і рызыкавала выліцца ў паніку", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што для машын хуткай дапамогі была выдзелена свабодная вуліца, і ўключаныя мігалкі былі залішнія.

Як зазначаюць афіцыйныя крыніцы, звяртаючыся да дзяржсакратара Рады бяспекі Віктара Шэймана, А. Лукашэнка сказаў: "Не думаю, што Вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнту. Вы вінаватыя, перш за ўсё! Вы паводле даручэння прэзідэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!"

А. Лукашэнка падкрэсліў, што мае вельмі шмат пытанняў, на якія хацеў бы пачуць адказы.

"Хачу падкрэсліць: я бачыў усё. На жаль, больш, чым любы сілавы міністр", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася раней, у выніку выбуху ноччу падчас святочнага гала-канцэрта па медыцынскую дапамогу ў сталічныя клінікі звярнуліся 54 чалавекі. Раней было афіцыйна заяўлена, што ўсе пацярпелыя былі эвакуяваны з месца выбуху на працягу 20 хвілін.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць