Грамадства6363

Алексіевіч адкрые інтэлектуальны клуб 7 снежня

Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ўсё ж такі адкрые ў Мінску свой інтэлектуальны клуб. Першая сустрэча адбудзецца ўвечары 7 снежня ў Галерэі TUT.BY. У якасці госця з лекцыяй «Зло» ў Мінск прыедзе расійская паэтка, празаік, перакладчык, філолаг і этнограф Вольга Седакова.

Святлана Алексіевіч кажа, што не ведае ёй роўных сярод сучасных рускіх інтэлектуалаў.

— У Вольгі вельмі дакладны маральны нюх, яна ўмее раней за іншых фармуляваць думкі і прагназаваць будучыню. Яшчэ гадоў 10 таму яна арганізавала лекцыю «Пасрэднасць як сацыяльная небяспека», дзе ўжо тады прадказала і пуцінізм, і тое, што наверх вылезе ашуканы і раззлаваны маленькі чалавек. А вінаватыя ў гэтым будуць дэмакраты, — распавяла TUT.BY Святлана Алексіевіч.

Сустрэчы ў інтэлектуальным клубе будуць праходзіць кожны месяц. Святлана Алексіевіч абяцае, што прахадных гасцей не будзе. Сярод іншых нобелеўскі лаўрэат абяцае прывезці ў Мінск рэжысёра Аляксандра Сакурава, палітыка і грамадскага дзеяча Расіі Ірыну Хакамаду, вучонага-псіхалінгвіста Таццяну Чарнігаўскую.

— Вельмі важна падняць размову на высокую планку. Я на першай жа сустрэчы папрашу, каб у клубе не было ніякай палітычнай мітынговасці. Так мы нічога не даб'емся. Важней ўбачыць глыбінныя праблемы і намацаць той падмурак, які дапаможа мудраму чалавеку выжыць. А такія людзі ў нас ёсць, але ў апошні час інтэлектуалы адчуваюць сябе маргіналамі, — сказала пісьменніца.

Лекцыі будуць бясплатнымі для слухачоў. Адзіная ўмова ўдзелу — загадзя зарэгістравацца на мерапрыемства.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць