Здарэнні1212

17-гадовы хлопец забіў вясковую настаўніцу з-за грошай

sk.gov.by

Трагедыя адбылася 17 кастрычніка каля 22 гадзін у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна. Хлопец пракраўся ў двор дома, дзе жыла настаўніца, дачакаў момант, калі 43-гадовая жанчына выйшла з хаты, і нанёс ёй удары нажом.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелая памерла на месцы здарэння, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Цела загінулай выявілі толькі на наступную раніцу. Неўзабаве быў названы падазраваны ў забойстве. Ім аказаўся 17-гадовы жыхар гэтай жа вёскі. Вядома, што хлопец нідзе не вучыцца і не працуе. У момант здзяйснення злачынства знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю».

Зараз следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Па асноўнай версіі, сваё злачынства падазраваны здзейсніў з карыслівых меркаванняў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць